?

Log in

euroradio's Journal

Social capital

  • less than 10
Name:
euroradio
Location:
External Services:
  • euroradio@livejournal.com
  • 362100740 ICQ status
  • euroradio.fm
  • dj_euroradio
Еўрарадыё — гэта маладзёжны мультымедыйны праект.

Наш дзень нараджэння: 6 лютага 2006 года.

Тып радыёвяшчання: Музычна-інфармацыйны.

Музычны фармат Еўрарадыё
CHR-Modern ROCK (з англ. — сучаснае хітовае рок-радыё). Аснову фармата CHR-Modern ROCK складаюць найбольш папулярныя рок-хіты, якія вызначаюцца пры дапамозе чартаў.

Напаўненне эфіру
Музыка, навіны, эксклюзіўныя рэпартажы, інфармацыйна-забаўляльныя шоў, аналітычныя перадачы, аўтарскія праграмы, музычныя матэрыялы.

Вяшчанне Еўрарадыё
Еўрарадыё вяшчае кругласутачна ў інтэрнэце, на УКХ і спадарожніку, а таксама прысутнічае на ФМ у Заходняй Беларусі.

Еўрарадыё — праект, які рыхтуюць беларусы для беларусаў

Мы — самы папулярны праект вяшчання на Беларусь з-за мяжы. Штодзённа нашыя навіны, музыку і праграмы слухаюць і чытаюць болей за 300 тысяч чалавек, нашая пастаянная аўдыторыя. Цягам пяці год мы падтрымалі болей за 1000 культурных акцый і запрасілі ў эфір сотні экспертаў. Нашыя карэспандэнты — лаўрэаты міжнародных журналісцкіх прэміяў і конкурсаў.

Эксклюзіўныя праекты
Мы ажыццяўляем культурныя праекты разам з Амбасадамі Еўрапейскіх краін. Нашы мінулыя праекты: “Тэлепорты” ў Нідэрланды, Чэхію, Літву, Вялікабрытанію.

Еўрарадыё — адзін з арганізатараў фестывалю Be Free. Таксама мы распавядаем пра Sziget, Audioriver, EXIT, Balaton Sound, Melt!, Heineken і іншыя. Штотыдзень мы разыгрываем білеты і запрашэнні на канцэрты і вечарыны. Сярод іх фестываль "Можно!", канцэрты Lюк, Port Mone, a-ha, Мумий Тролль, J:морс і іншыя.

Еўрарадыё падтрымлівае маладых музыкаў і новыя кірункі альтэрнатыўнай сцэны. Заяўкі на ратацыю разам з файламі можна высылаць на ulisbel@yahoo.com Гэта павінна быць якасна запісаная музыка ў асноўным фармаце нашага вяшчання на беларускай мове (для беларускіх гуртоў).

Нашы людзі пра Еўрарадыё

Наста Манцэвіч: "Радыё для беларусаў, аб Беларусі, Еўропе і свеце. Свабоднае ад дзяржаўнай і іншай ідэалогіі і заангажаванасці. Робіцца камандай маладых, творчых і цікавых людзей".

Віталь Зыблюк: "Еўрарадыё — незалежны праект. Мы розныя і вяшчаем пра рознае".

Міла Котка: "Еўрарадыё? О, гэта вельмі круты праект. На беларускай мове пра ўсё, што хвалюе чалавека 21 стагоддзя. Плюс да ўсяго, радыё еўрапейскае, таму ніякіх 75 % і боек за ўраджай"

Лена Сідоза: "Што яднае татальна розных людзей? Еўрарадыё!"

Ales Kaitech: "Эўрарадыё — гэта беларускі Rock-Art".

Павел Свярдлоў: "Еўрарадыё — гэта актуальная аналітыка нашага дня".

Рэклама: Еўрарадыё мае сваю ўласную студыю гуказапісу і можа вырабляць рэкламныя матэрыялы. Усе пытанні наконт рэкламных ролікаў накіроўвайце на soap@euroradio.fm

Геаграфія наведвальнікаў ЖЖ Эўрарадыё:

Locations of visitors to this page

Hа FM
у Брэсце на хвалях польскага "Radio dla Ciebie" 103,4 FM

будні: 5:00—6:45, 21:30—22:00;
субота: 6:00 — 8:00;
нядзеля: 6:00 — 9:00;

у Лідзе на хвалях "Radio znad Wilii" 103,8 FM
штодня: 22:00—23:00;
у Пінску на хвалях украінскага радыё "Мелодыя" 105,3 і 107,1 FM

штодзённа: 13:00—14:00, 20:00—21:00, а таксама выпускі навінаў штогадзіну ад 11:55 да 19:55

На УКХ
у Глыбокім, Паставах, Відзах і Міёрах на хвалі 68,24 МГц
штодня: кругласутачна


На спадарожніках
HOTBIRD 6—13° на ўсход, частата 11200 МГц, вертыкальная палярызацыя, хуткасць патока 27500 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 5/6.

ASTRA 4A—4,8° на ўсход, частата 12379.62 МГц, гарызантальная палярызацыя, хуткасць патока 27500 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 3/4.

Social capital

  • less than 10

Statistics